Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store

Кампанія выдаліла з мясцовай крамы праграм месенджар і сацсетку на патрабаванне кітайскіх уладаў. Рэгулятар не патлумачыў свайго рашэння.

Пакінуць каментарый
Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store

Кампанія выдаліла з мясцовай крамы праграм месенджар і сацсетку на патрабаванне кітайскіх уладаў. Рэгулятар не патлумачыў свайго рашэння.

Паводле даных Reuters, іншыя платформы кампаніі Meta (Facebook, Instagram і Messenger) застаюцца даступнымі для спампоўкі. «Рэгулятар кіберпрасторы Кітая распарадзіўся выдаліць гэтыя праграмы з кітайскай крамы з меркаванняў нацыянальнай бяспекі», — заявіла Apple.

У кампаніі адзначылі, што яна «абавязаная прытрымлівацца законаў краіны, дзе працуе, нават калі не згодная з імі». Рэгулятар не патлумачыў, якім чынам месенджар і сацсетка могуць паўплываць на бяспеку Кітая.

Эксперты мяркуюць, што выдаленне праграм можа быць звязанае з правілам, якое набыло моц у Кітаі 1 красавіка. Згодна з патрабаваннямі ўладаў, усе праграмы, даступныя ў Кітаі, маюць быць унесеныя ў спецыяльны дзяржаўны рэестр.

Раней WhatsApp ужо блакавалі ў Кітаі ў 2017 годзе: тады кітайскія карыстальнікі распаўсюджвалі выяву Віні-Пуха для абазначэння Сі Цзіньпіна. Таксама была заблакаваная праграма Тhe New York Times і некалькі сэрвісаў, якія выкарыстоўвалі тэхналогію штучнага інтэлекту.

WhatsApp атрымаў убудаваны АІ-генератар выяў
WhatsApp атрымаў убудаваны АІ-генератар выяў
Па тэме
WhatsApp атрымаў убудаваны АІ-генератар выяў
Apple дазволіла ў ЕС спампоўваць праграмы напрамую з сайта распрацоўшчыка
Apple дазволіла ў ЕС спампоўваць праграмы напрамую з сайта распрацоўшчыка
Па тэме
Apple дазволіла ў ЕС спампоўваць праграмы напрамую з сайта распрацоўшчыка
Apple выдаліла з App Store эмулятар Game Boy праз тыдзень пасля публікацыі
Apple выдаліла з App Store эмулятар Game Boy праз тыдзень пасля публікацыі
Па тэме
Apple выдаліла з App Store эмулятар Game Boy праз тыдзень пасля публікацыі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.