У Гродна з даўжнікамі за камуналку пачалі разбірацца з дапамогай QR-кодаў

У Гродна выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для барацьбы з гараджанамі, якія своечасова не пагашаюць доўг за камунальна-жыллёвыя паслугі. Па іх правялі рэйд, а тым, хто не адчыніў дзверы, на яе прыклеілі QR-код. Але вядзе ён не на рэсурсы камунальных службаў, а на сайт мясцовага тэлеканала.

Пакінуць каментарый

Каб нагадаць пра наступствы няўплаты за паслугі, на дзверы і электрычным шчытку спецыялісты пакідаюць даўжнікам паведамленне ў выглядзе стыкера з QR-кодам. Пры сканаванні ён накіроўвае іх на навінавыя матэрыялы канала «Гродна плюс».

«Там ва ўсіх фарбах нашы журналісты распавядаюць і паказваюць наступствы безадказных адносін да сваіх абавязкаў», — адзначае выданне.

Адзначаецца, што з моманту папярэджання ў даўжніка ёсць 5 дзён, каб пагасіць запазычанасць. У адваротным выпадку камунальныя службы маюць права часткова або цалкам абмежаваць наданне паслуг. Калі не заплаціць на працягу паўгода, запускаецца працэс высялення.

Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
Па тэме
Хацелі як лепш: у беларускіх крамах амаль удвая выраслі чэргі з-за QR-кодаў
Беларускі банк пачаў адкрываць «віртуальныя офісы» ў рэгіёнах
Па тэме
Беларускі банк пачаў адкрываць «віртуальныя офісы» ў рэгіёнах

Читать на dev.by