Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Грузіі хочуць ускладніць атрыманне прытулку для замежнікаў

Грузінскае МУС ўнесла на разгляд парламента пакет паправак «для ўзмацнення барацьбы з незаконнай міграцыяй і ўдасканалення правілаў надання міжнароднай абароны». Пра прапанову спрасціць працэдуру дэпартацыі замежнікаў і ўскладніць атрыманне прытулку піша «Эхо Кавказа» са спасылкай на ведамства.

1 каментарый

У прыватнасці, МУС Грузіі прапануе:

  • уключыць у заканадаўства нормы аб высылцы замежнага грамадзяніна з краіны і забароне на ўезд у краіну на пэўны тэрмін;
  • павялічыць штрафы для замежнікаў, якія парушаюць правілы знаходжання ў краіне;
  • істотна спрасціць працэдуру выдварэння замежнікаў, што незаконна знаходзяцца на тэрыторыі краіны.

Акрамя таго, дзеля «прадухілення злоўжывання працэдурай надання прытулку» уводзіцца паскораная працэдура разгляду заяў аб наданні прытулку для замежнікаў, якія не падалі заяву на працягу месяца пасля ўезду ў краіну. Таксама ўводзіцца новы механізм, згодна з якім пытанне пра наданне прытулку будзе разглядацца на мяжы без допуску замежніка на тэрыторыю Грузіі, калі яго ўезд уяўляе пагрозу для дзяржаўнай бяспекі.

Таксама прапануецца скараціць тэрміны разгляду і абскарджання заяў аб наданні прытулку, а таксама абмежаваць выдачу дазволу ВНЖ замежнікам, у дачыненні да якіх разглядаецца пытанне аб дэпартацыі або ўжо прынята адпаведнае рашэнне.

Змены ўносяцца, у тым ліку, у Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. МУС Грузіі сцвярджае, што згаданы пакет законапраектаў быў падрыхтаваны ў адпаведнасці з дырэктывамі Еўрапейскага Саюза.

МУС Грузіі Грузіі не публікуе статыстыку пра тое, колькім людзям і з якіх краін было адмоўлена ва ўездзе ў краіну. Паводле афіцыйных дадзеных, толькі ў сакавіку 2025 года з краіны былі дэпартаваныя 97 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Беларусі.

Беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі цягам аднаго года. Паводле стану на пачатак 2025 года ў Грузіі пражывала каля 12 тысяч нашых суайчыннікаў. У 2019–2024 гадах Грузія не надала прытулку ніводнаму беларусу.

«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў
«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў
Па тэме
«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў
Чытайце таксама
PKO патлумачыў, хто падпадае пад санкцыі
PKO патлумачыў, хто падпадае пад санкцыі
PKO патлумачыў, хто падпадае пад санкцыі
20 каментарыяў
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
Беларусы запусцілі ў Польшчы «кругласуткавы бізнес-інкубатар» — без перапісак з кураторамі
2 каментарыя
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
Кажуць, зараз самы час.
30 каментарыяў
YouTube пачаў патрабаваць пацвердзіць ўзрост пашпартам — беларусаў таксама
YouTube пачаў патрабаваць пацвердзіць ўзрост пашпартам — беларусаў таксама
YouTube пачаў патрабаваць пацвердзіць ўзрост пашпартам — беларусаў таксама
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

1

Всё что нужно знать о Грузии - они в убежище белорусам отказывали в 90+% случаев. И до войны. И после. Не важно какие у вас документы и насколько вас преследуют.

Впрочем Украина до войны вела себя точно также. А после войны ещё хуже.

Так что эта новость про Грузию белорусов не коснётся. Убежища и так не было нам. Это они видимо муслимов пытаются приструнить принятых через убежище или кого они там принимают по факту.

Пользователь отредактировал комментарий 18 апреля 2025, 23:04