Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Запаснога плана не маю». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы пры падачы на польскія візы ў Грузіі

Юрысты раяць беларусам, у якіх скончыўся пашпарт за мяжой, выбіраць «тыя юрысдыкцыі, якія найбольш зычлівыя» да нашых суайчыннікаў, замест таго, каб «ламаць сістэму ў Грузіі або ў любой іншай краіне, дзе складана атрымаць дакументы па ўцякацтве».

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic сабраў некалькі гісторый сваіх чытачоў, якія і хацелі б пакінуць Грузію, але ім не далі візы.

6 каментарыяў
«Запаснога плана не маю». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы пры падачы на польскія візы ў Грузіі

Юрысты раяць беларусам, у якіх скончыўся пашпарт за мяжой, выбіраць «тыя юрысдыкцыі, якія найбольш зычлівыя» да нашых суайчыннікаў, замест таго, каб «ламаць сістэму ў Грузіі або ў любой іншай краіне, дзе складана атрымаць дакументы па ўцякацтве».

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic сабраў некалькі гісторый сваіх чытачоў, якія і хацелі б пакінуць Грузію, але ім не далі візы.

У прыватнасці, адзін з чытачоў расказаў, што жыве з сям’ёй у Грузіі ўжо амаль тры гады. У Беларусь яму ні ў якім разе няможна, і пры гэтым яго пашпарту засталося крыху больш за год. То-бок трэба тэрмінова выязджаць з Сакартвела.

Месяц таму ён напісаў мэйл у консульства Польшчы на атрыманне гуманітарнай візы. Але адказу пакуль так і не атрымаў, і цяпер шукае любую інфармацыю, якая магла б яму дапамагчы.

Калі папоркацца ў чатах мігрантаў у Грузіі, то можна знайсці выпадкі з адмовамі і ў гуманітарных, і працоўных візах. Як напісала адная з удзельніц: «Забудзьцеся пра гуманітарныя візы Польшчы ў Грузіі. Нават не варта на іх разлічваць. Для такой візы патрэбны проста неверагодна жалезабетонны кейс і нядоўгае пражыванне ў Грузіі».

Але пакуль складана сказаць, наколькі сур’ёзнай з’яўляецца праблема.

Нагадаем: восенню 2024-га ў незалежных беларускіх СМІ паведамлялася, што Польшча ўводзіць «асаблівыя меры» па выдачы беларусам у Сакартвела гуманітарных віз — «у сувязі з сітуацыяй у Грузіі» (тады ў краіне праходзілі пратэсты пасля парламенцкіх выбараў).

«Для мяне гэта выглядае як сітуацыя гуманітарнай катастрофы»

А вось што расказала іншая чытачка:

— Я была вымушаная пераехаць з Грузіі ў Польшчу праз чаканыя праблемы з пашпартам. Закон аб консульствах падпісалі на пачатку верасня 2023-га, мой пашпарт заканчваўся ў 2024 годзе.

На працягу ўсяго 2023 года я спрабавала запісацца ў консульства на замену, але казалі чакаць, пакуль застанецца год, раней запісаць не могуць.

Практычна на наступны дзень пасля публікацыі ўказа я пачала шукаць магчымасці атрымаць візу ў Польшчу. Паспела падацца на гуманітарную візу з рэкамендацыі адной з праваабарончых арганізацый. На жаль, яны неўзабаве перасталі прымаць заяўкі.

На пачатку кастрычніка 2023 атрымалі візы, затым пераехалі ў Польшчу. Ужо больш за паўгода як атрымалі абарону, і цяпер шчасліва чакаю свой праязны дакумент ад Дольнашлёнскага ўжонда.

— На вялікі жаль, частцы беларусаў не ўдалося так зрабіць. Адбіўся візавы скандал, і колькасць ухваленых віз з Грузіі імкліва ўпала (на жаль, рэдакцыя не знайшла дакладных лічбаў у адкрытым доступе — заўв. рэд.).

Частка людзей вырашыла падацца на міжнародную абарону ў Грузіі, цяпер яны масава атрымліваюць адмовы, а пакуль чакалі рашэння, пашпарты ўжо скончыліся (паводле слоў праваабаронцы Рамана Кісляка, ад 2019 года да канца трэцяга квартала 2024-га па абарону ў Грузіі звярнуліся 73 грамадзяніна Беларусі, адмову атрымаў 31 просьбіт — заўв. рэд.).

Для мяне гэта выглядае як сітуацыя гуманітарнай катастрофы: людзі, па сутнасці, без дакументаў, з пагрозай дэпартацыі і немагчымасцю жыць паўнавартасным жыццём.

«Ёсць адчуванне, што маёй гісторыі не чыталі, як і тэксту ліста апеляцыі»

Ці вось яшчэ плюс адзін кейс з адмовай у гуманітарнай візе.

— Я прыехаў у Грузію менавіта для падачы на візу, — расказвае чытач. — Чаму вырашыў перабрацца ў Польшчу? Асабіста для мяне вызначальным фактарам служыла наяўнасць працы, так як пытанне «як забяспечваць сябе» — першаснае.

У дадатак да гэтага:

  • палова сяброў ужо ў Польшчы. А з імі і цяжкасці лягчэй перажываць, плюс ёсць блізкія людзі, да каго можна звярнуцца па параду ў вырашэнні бытавых пытанняў;
  • Польшча — адная з наймацнейшых эканомік у Еўропе;
  • больш-менш зразумелая мова;
  • разумныя цэны на нерухомую маёмасць і прадукты;
  • адносная прастата прыезду сваякоў у госці.

Падаўся на гуманітарную візу на пачатку снежня. На той момант я знаходзіўся ў Грузіі менш за 6 месяцаў (па знаходжанні больш як 6 месяцаў у Грузіі можна падавацца на іншыя тыпы віз, напрыклад, працоўную, а пры наяўнасці грузінскага ДНЖ — на шэнгенскую турыстычную візу — заўв. рэд.). 

Заплаціў 135 еўра, бясплатна дакументаў на гуманітарную візу яны не бяруць (ад 1 чэрвеня Польшча павысіла зборы за прыём і апрацоўку заявы на нацыянальную візу па-за межамі РБ — ад 80 да 135 еўра — заўв. рэд.).

Да заявы прыкладаў доказы, чаму не магу вярнуцца ў Беларусь. Таксама дапаўняў кейс квіткамі, банкаўскай выпіскай і запрашэннем ад чалавека ў Польшчы (у вольнай форме, для пацверджання месца пражывання на першы час). І яшчэ прыкладваў запрашэнне на працу, паказваючы, што ёсць месца, дзе мяне чакаюць, і я хацеў бы па прыездзе інтэгравацца ў грамадства.

У выніку атрымаў адмову па 10-м пункце — «ёсць падставы меркаваць, што мэта паездкі адрозніваецца ад заяўленай».

Адправіўся падаваць апеляцыю. Для гэтага трэба зноў заплаціць 135 еўра мыта, як пры падачы на візу, і напісаць ліст на імя консула з доказамі, якія аспрэчваюць ягонае рашэнне.

Падаць апеляцыю магчыма на працягу 14 каляндарных дзён ад моманту атрымання рашэння. Запісвацца не трэба, апеляцыю прымаюць у працоўныя дні ад панядзелка да чацвярга ад 9 да 12 (так, здаецца, напісана на сайце gov.pl, хоць само пасольства адказала, што можна ў любыя працоўныя дні ад 10 да 13).

Тэрмін разгляду — 14 дзён, як і пры падачы на візу. У пасольстве забіраюць ліст консулу, 135 еўра і пашпарт. Узамен выдаюць квіток з нумарам і датай, калі можна прыходзіць па пашпарт.

Усё так жа сама, як і пры падачы на візу, толькі без запісу і пачкі дакументаў (усе дакументы ад падачы засталіся ў пасольстве).

У выніку — зноў адмова. Проста прадублявалі той жа 10-ы пункт, спаслаўшыся на закон аб іншаземцах. 

Ёсць устойлівае адчуванне, што маёй гісторыі не чыталі, як і тэксту ліста апеляцыі. Іншых тлумачэнняў у мяне няма. Быццам бы ім сказалі: гуманітарных віз не выдаваць (магчыма, без дазволу самога МЗС Польшчы). Вядома, гэта ўсё мае здагадкі, але я быў упэўнены ў сваёй гісторыі, і такое рашэнне выклікае толькі здзіўленне і абурэнне.

Цяпер змагаюся з панічнымі нападамі і стараюся не ўпадаць у дэпрэсію, каб працягваць цвяроза думаць і прымаць узважаныя рашэнні.

Запаснога плана не маю, спрабую яго сфармаваць. Сама гуманітарная віза ўжо была запасным планам, бо раней я спрабаваў з’ехаць у Польшчу па працоўнай візе (падаваўся не ў Грузіі). Але і ў працоўнай візе адмовілі — няўчасна я вырашыў ехаць у Польшчу. Кажуць, усе праблемы праз візавы скандал.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Это жесть.

По ощущениям надо ехать (пока можно) туда, где можно достучаться до здравого смысла властей и посольств.

2

У властей и посольств свои цели.

У релокантов свои.

Я согласен что у властей часто "концепция изменилась" но логика всё равно есть.

Сейчас другое правительство чмырит старое за ПБХ придумывая небылицы про её вредность на почве паранойи и шпиономании.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

В чем проблема пока не закончился паспорт поехать в соседнюю Армению и податься на Шенген? ВНЖ для этого не надо.

1

Про Армению уже сказали, на испанскую подача без внж (раньше так было). Также, если посетить посольство Польши в Тиране лично, то и там могут помочь (тут ранее была об этом статья)

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

Ну если рабочую визу не дали, то зачем подаваться на гуманитарную?
Очевидно же что откажут.
По рабочей они тебя контролируют полностью, по гуманитарной у тебя больше свободы гораздо и к работе ты не привязан.

Что вы паникуете?
Ну в ХУДШЕМ случае дадут пару лет химии за донат, а скорее всего просто откупится заставят.