У GTA Online знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе аддалена запускаць шкодны код
Пра ўразлівасць напісаў вядомы ў супольнасці Rockstar блогер Tez2. Карыстальнікам параілі пакуль не гуляць у гульню.

Паводле даных карыстальніка, хакеры дадаюць, выдаляюць або мадыфікуюць паказчыкі персанажаў у гульні або «ломяць» акаўнт з дапамогай яго блакавання або нават поўнага выдалення. Распрацоўшчык кастамнага брандмаўэра Guardian Speyedr просіць гульцоў не заходзіць у гульню, пакуль не прымуць меры супраць зламыснікаў. Застаецца высокая рызыка, што карыстальнік няправільна наладзіць Guardian і стане ахвярай хакераў.
Speyedr часова выдаліў файлы Guardian з Gitlab, пакуль уразлівасць не будзе ліквідаваная. На думку распрацоўшчыка, гэта адная з самых небяспечных уразлівасцей у гісторыі гульні, яе выкарыстанне для аддаленага запуску шкоднага кода — пытанне часу. Раней з падобнай праблемай сутыкнуліся распрацоўшчыкі Dark Souls. Ім давялося на некалькі месяцаў адключыць серверы, каб ліквідаваць уразлівасць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.