Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Індыі гарэў завод па вытворчасці кампанентаў для iPhone

Індыйскія ўлады расследуюць пажар, які ўспыхнуў на выходных на заводзе Tata Electronics у Хосуры. Вытворчасць спыненая на нявызначаны тэрмін, паведамляе The Register.

Пакінуць каментарый

Індыйскія ўлады расследуюць пажар, які ўспыхнуў на выходных на заводзе Tata Electronics у Хосуры. Вытворчасць спыненая на нявызначаны тэрмін, паведамляе The Register.

На згаданым заводзе вырабляюцца камплектуючыя для смартфонаў Apple, напрыклад, заднія панэлі і іншае. Сёлета ў суседнім будынку мелася пачацца зборка айфонаў. Таксама Tata планавала дадаткова наняць на завод 20 тысяч чалавек, падвоіўшы агульную колькасць яго штату.

Пажар разгарэўся, а палове на шостую раніцы ў суботу, у выніку абрынуўся дах будынка. Мяркуючы з усяго, агонь успыхнуў у цэху па афарбоўцы аксесуараў для мабільных тэлефонаў. Пары стварылі хімічную пагрозу, спатрэбілася эвакуацыя 523 рабочых, якія на той момант там знаходзіліся. 10 людзям была аказаная медыцынская дапамога, дваіх шпіталізавалі.

Прычына ўзгарання пакуль не ўстаноўленая, расследаванне працягваецца. У кампаніі паабяцалі прыняць неабходныя меры па абароне інтарэсаў супрацоўнікаў і стэйкхолдараў.

Tata пачала займацца выпускам прадукцыі для Apple у 2023 годзе, калі «яблычная кампанія» пачала выносіць частку вытворчасці з Кітая.

Работнікі Samsung у Індыі зладзілі страйк закранула вытворчасць
Работнікі Samsung у Індыі зладзілі страйк, закранула вытворчасць
Па тэме
Работнікі Samsung у Індыі зладзілі страйк, закранула вытворчасць
Тысячи индийцев занимаются кибератаками в рабстве в Камбодже
Тысячи индийцев занимаются кибератаками в рабстве в Камбодже
По теме
Тысячи индийцев занимаются кибератаками в рабстве в Камбодже
Apple прыглядаецца да Індыі: да 14% iPhone будуць сабраныя тут да канца года
Apple прыглядаецца да Індыі: да 14% iPhone будуць сабраныя тут да канца года
Па тэме
Apple прыглядаецца да Індыі: да 14% iPhone будуць сабраныя тут да канца года

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.