У Instagram з'явіліся каналы — як у Telegram
Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг паказаў новую функцыю і запрасіў сваіх падпісчыкаў далучыцца.
Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг паказаў новую функцыю і запрасіў сваіх падпісчыкаў далучыцца.
Кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг паказаў новую функцыю і запрасіў сваіх падпісчыкаў далучыцца.
«Мы пачынаем укараняць Instagram-каналы — новую функцыю шырокавяшчальнага чата. Я запускаю гэты канал, каб дзяліцца навінамі і абнаўленнямі пра ўсе прадукты і тэхналогіі, якія мы ствараем у Meta. Тут я буду першым дзяліцца навінамі пра прадукты Meta», — напісаў ён на канале.
Паводле слоў Цукерберга, каналы падтрымліваюць тэкставыя паведамленні, малюнкі, апытанні, рэакцыі, а неўзабаве будуць падтрымліваць функцыю сумесных выступленняў адміністратараў канала з гасцямі і многае іншае. Таксама каналы неўзабаве дададуць у Facebook і Messenger. Пакуль каналы працуюць толькі на мабільных прыладах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.