У ІТ — самы вялікі гендарны разрыў у заробках сярод усіх сфер

Паводле даных Белстата, жанчыны ў сярэднім зарабляюць менш за мужчын абсалютна ва ўсіх сферах эканомікі. Найбольшая розніца ў сярэднім кошце працы беларусаў і беларусак фіксуецца ў галіне «інфармацыя і сувязь» — прычым як у лічбавым выражэнні, так і ў працэнтах.

Пакінуць каментарый

Мужчыны ў згаданай сферы ў снежні 2024 года ў сярэднім атрымалі 8791,9 рубля, а жанчыны — 5172,5 рубля. Розніца склала 3619,4 рубля, або 41%.

У цэлым, на жанчын прыпадае больш за 53% усяго насельніцтва, занятага ў эканоміцы. У сярэднім у снежні іх заробак быў ніжэйшы, чым у мужчын, на 27% — 2241,2 і 3072,8 рубля адпаведна.

Найменшая розніца ў аплаце працы жанчын і мужчын адзначана ў адукацыі — 4,6%. Але і тут і тыя, і другія атрымалі мала: 1721,5 і 1803,6 рубля адпаведна.

Белстат назваў галіны з найбольш высокай пагадзіннай аплатай
Па тэме
Белстат назваў галіны з найбольш высокай пагадзіннай аплатай
Стратных ІТ-кампаній у 2025 годзе стала рэзка больш
Па тэме
Стратных ІТ-кампаній у 2025 годзе стала рэзка больш

Читать на dev.by