У Кітаі пачалі ствараць лічбавых людзей — трэба зусім няшмат грошай і даных
Кітайская кампанія Tencent паказала платформу для стварэння лічбавых людзей, піша The Register. Новая паслуга называецца Deepfakes-as-a-Service (DFaaS).
Для стварэння лічбавага чалавека ў высокай разрознасці сэрвісу трэба ўсяго тры хвіліны жывога відэа, 100 начытаных фраз і 24 гадзіны часу. Каштуе гэтае задавальненне ўсяго $145.
Можна заказаць лічбавага персанажа ў поўны рост або да пояса. Паслуга даступная на кітайскай і англійскай мовах. Паводле слоў генеральнага менеджара падраздзялення Tencent Cloud Intelligent Digital Human Products Чэн Лэй, кампанія хоча пабудаваць аўтаматызаваную АІ-фабрыку лічбавых людзей.
Tencent прапануе пяць стыляў сваіх лічбавых людзей: тры трохмерныя (рэалістычны, паўрэалістычны і анімацыйны) і два двухмерныя (рэалістычны і анімацыйны). Такіх лічбавых людзей можна, напрыклад, інтэграваць з чатботамі або ствараць на іх аснове лічбавых дактароў, юрыстаў ды іншых спецыялістаў.
Читать на dev.by