У карпаратыўных аплікацыях Google з'явіліся кастамізаваныя ШІ-асістэнты

Google пачала адкрываць карыстальнікам Workspace доступ да так званых Gems — кастамізаваных версій Gemini, прызначаных для пэўных задач, — без неабходнасці пераходзіць у аплікацыю ШІ-асістэнта.

Пакінуць каментарый

Gems з’явіліся ў Google Дакументах, Табліцах, Прэзентацыях, Дыску і Gmail. Юзеры могуць выбіраць з гатовых ботаў або наладжваць боты пад свае патрэбы. Паводле слоў кампаніі, гэтыя інструменты возьмуць на сябе паўтаральныя задачы і павысяць эфектыўнасць карыстальнікаў.

Можна зрабіць ботаў для капірайтынгу або для дапамогі ў падрыхтоўцы да экзаменаў. Яны падтрымліваюць загрузку файлаў, якія дадуць ім больш кантэксту па задачы. Убудаваныя боты, якія прапануе Google, прызначаныя, напрыклад, для напісання кода, рэдагавання тэксту, генерацыі ідэй і іншага.

Раней Gems прысутнічалі толькі ў праграме Gemini. Ствараць кастамныя Gems проста ўнутры сэрвісаў Workspace нельга — для гэтага распрацоўшчыкі зрабілі спецыяльную старонку і дадалі адпаведную опцыю на бакавую панэль Workspace. Google пачала адкрываць доступ да Gems 2 ліпеня і будзе паступова разгортваць на ўсіх карыстальнікаў рабочай прасторы, у якіх ёсць Gemini.

Google запусціла хуткую версію свайго генератара відэа
Па тэме
Google запусціла хуткую версію свайго генератара відэа
Боты-асістэнты, генератары заняткаў і слайдаў: Google прэзентавала 30 ШІ-інструментаў для навучання
Па тэме
Боты-асістэнты, генератары заняткаў і слайдаў: Google прэзентавала 30 ШІ-інструментаў для навучання

Читать на dev.by