У Літве пражываюць амаль 50 тыс. беларусаў

Колькасць замежнікаў, якія пражываюць у Літве, з’яўляецца самай высокай за ўвесь перыяд незалежнасці, піша партал Delphi са спасылкай на літоўскі Дэпартамент міграцыі. Беларусы — другая па велічыні група замежнікаў.  

18 каментарыяў

Паводле даных за другое паўгоддзе 2022 г., агульная колькасць зарэгістраваных замежнікаў, якія пражываюць у Літве, складае 189 411 чалавек.

Большасць з іх — украінцы. Іх пражывае ў Літве 94 891 чалавек.

На другім месцы беларусы — 48 804.

На трэцім — грамадзяне Расіі. Іх налічваецца 15 706.

Беларусы атрымалі найбольшую сярод замежнікаў колькасць дазволаў на часовае пражыванне ў Літве на падставе працы — 25 556.

Раней падобнай статыстыкай дзяліліся польскія дзяржорганы. Паводле даных на 30 лістапада 2022 года, у Польшчы пражывала 68 684 грамадзяне Беларусі. У гэты лік уваходзяць людзі, якія атрымалі на тэрыторыі Польшчы дакумент з правам на доўгае знаходжанне ў краіне (ПМЖ, ВНЖ, статус уцекача і  да т. п.).

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Заробкі айцішнікаў-рэлакантаў у Літве амаль у 3 разы большыя, ніж у мясцовых жыхароў
Па тэме
Заробкі айцішнікаў-рэлакантаў у Літве амаль у 3 разы большыя, ніж у мясцовых жыхароў

Читать на dev.by