У Малайзіі запусцілі першы ў свеце банк на базе ШІ

Малайзійская група YTL разам з сінгапурскай ІТ-кампаніяй Sea запусціла Ryt Bank — інавацыйную аплікацыю, які пазіцыянуе сябе як першы ў свеце банк на базе ШІ, піша Nikkei.

Пакінуць каментарый

У аснове Ryt Bank ляжыць Ryt AI — кругласуткаввы банкаўскі асістэнт на базе ILMU, першай вялікай моўнай мадэлі малайзійскай распрацоўкі.

Асістэнт умее чытаць і аплачваць рахункі, адсочваць выдаткі, тлумачыць фінансавыя асновы простымі словамі. Ён можа працаваць праз галасавыя каманды. Дадатак падтрымлівае малайскую і англійскую мовы, у верасні дададуць кітайскую.

ШІ ў Ryt Bank з’яўляецца не проста дадатковай функцыяй, а складае аснову ўсіх банкаўскіх аперацый — ад звычайных размоў да складанага аналізу выдаткаў і фінансавага планавання.

У Ryt Bank прапануюць дэпазітныя рахункі са стаўкай да 4% са штодзённым налічэннем і без блакіроўкі грашовых сродкаў, а таксама крэдыты да $350 без дакументаў і з нулявой працэнтнай стаўкай пры пагашэнні на працягу першага месяца.

У дубайскім аэрапорце з’явіўся ШІ-калідор для пашпартнага кантролю без пашпарта
Па тэме
У дубайскім аэрапорце з’явіўся ШІ-калідор для пашпартнага кантролю без пашпарта
PKO самавольна адмаўляе ў брокерскіх рахунках беларусам — нават з ВНЖ
Па тэме
PKO самавольна адмаўляе ў брокерскіх рахунках беларусам — нават з ВНЖ

Читать на dev.by