Ці будуць у Meta новыя звальненні? Цукербергу не падабаецца, калі «менеджары кіруюць менеджарамі»

Паводле слоў крыніц The Verge, Марк Цукерберг не фанат шматпавярховай карпаратыўнай іерархіі.

1 каментарый

«Не думаю, што нам патрэбная такая структура кіравання, пры якой менеджары кіруюць менеджарамі, якія кіруюць менеджарамі, якія кіруюць менеджарамі, якія кіруюць людзьмі, што выконваюць працу», — заявіў кіраўнік Meta падчас адной з сесій пытанняў/адказаў пры канцы студзеня.

Выданне таксама адзначае, што раней у гэтым месяцы дырэктар па прадукце кампаніі Крыс Кокс апублікаваў на ўнутрыкарпаратыўным партале нататку, у якой выказаў неабходнасць зрабіць арганізацыйную структуру Meta больш плоскай.

На думку The Verge, гэта можа казаць пра тое, што ў тэхнагіганце будуць новыя звальненні.

Мінулага лістапада Meta абвясціла пра планы скараціць 13% штату — 11 тысяч супрацоўнікаў, у тым ліку многіх распрацоўшчыкаў.

Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Па тэме
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Палова з 11 тысяч скарочаных Meta — айцішнікі
Па тэме
Палова з 11 тысяч скарочаных Meta — айцішнікі
Meta вырашыла менш выдаткоўвацца на здароўе і дабрабыт супрацоўнікаў — бонусы скарацілі ў 1,5 разу
Па тэме
Meta вырашыла менш выдаткоўвацца на здароўе і дабрабыт супрацоўнікаў — бонусы скарацілі ў 1,5 разу

Читать на dev.by