«Шмат хто вяртаецца». У Мінэканомікі заяўляюць пра рост колькасці айцішнікаў
«Мы нарэшце выйшлі з адмоўнай зоны росту і ўжо перавалілі за 100%».
У Беларусі штомесяц колькасць айцішнікаў павялічваецца на 100-200 чалавек, адная з прычын — вяртанне ІТ-спецыялістаў, заявіў у інтэрв’ю на «Першым інфармацыйным» першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.
Размова ў перадачы вялася пра сітуацыю ў эканоміцы. Сярод іншых дасягненняў намеснік міністра назваў «немалаважны індыкатыў — аднаўленне ІТ-сферы».
— Мы нарэшце выйшлі з адмоўнай зоны росту і ўжо перавалілі за 100%, — сказаў Картун. — Хай невялікі, але ёсць рост. Самае галоўнае ў ІТ — гэта колькасць занятых. І ад студзеня мы бачым устойлівую тэндэнцыю іх росту. Праз пэўныя прычыны. Многія айцішнікі вяртаюцца, і новыя [таксама] заходзяць у галіну. Тым не менш мы бачым штомесяц прырост на 100-200 чалавек. Гэта дае плюс.
Паводле звестак Белстата, у студзені–ліпені 2024 года на працу ў галіну «Інфармацыя і сувязь» прынялі 8063 чалавек, звольнілі — 8034.
Гэтыя суадносіны выглядаюць значна лепш, чым за аналагічны перыяд 2023 года: тады ў галіну прыйшлі 6276 чалавек, а пакінулі яе — 11420.
Читать на dev.by