У Мінску будуць судзіць айцішніка, які раней працаваў у МУС
9 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд справы айцішніка Яўгена Ціханава.
Паводле звестак праваабаронцаў, айцішніка абвінавачваюць па чатырох артыкулах: абраза Лукашэнкі, стварэнне экстрэмісцкай арганізацыі або ўдзел у ёй, распальванне варожасці і абраза прадстаўніка ўлады.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Яўген Ціханаў больш за 15 гадоў таму скончыў Акадэмію МУС, працаваў участковым, але звольніўся з уласнага жадання. Пазней ён перайшоў працаваць у ІТ. Некаторы час жыў у Італіі.
У маі мінулага года айцішнік вярнуўся Беларусь. Ён прыехаў на дзень нараджэння мамы, а таксама для афармлення даверанасці. Айцішніка затрымалі пры спробе ўезду ў краіну, сцвярджаюць праваабаронцы.
Гэта не першы выпадак затрымання айцішніка пры вяртанні ў Беларусь з-за мяжы. Напрыклад, восенню мінулага года сілавікі затрымалі айцішніка, які вярнуўся ў краіну з Польшчы.
Читать на dev.by