У Мінску ДАІ адсочвае парушальнікаў паркоўкі ў аўтаматычным рэжыме і рассылае лісты

У Мінску запрацавала спецыяльная машына Дзяржаўтаінспекцыі з новай тэхналогіяй для адсочвання выканання правілаў прыпынку і стаянкі. Пра яе распавялі ў Telegram-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Пакінуць каментарый

Новы праграмна-апаратны комплекс пачаў працу 9 чэрвеня. Асаблівая ўвага надаецца цэнтральнай частцы горада і магістралям, дзе аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем ПДР, могуць прывесці да аварый і перашкаджаюць грамадскаму транспарту.

Тэхналогія з дапамогай камеры фіксуе парушэнне, фарміруе адпаведную пастанову і дасылае яе ўладальніку прыпаркаванага аўто па адрасе рэгістрацыі. Яна працуе ў межах загадзя вызначаных зон кантролю. Калі службовая машына ўязджае ў такую зону, на дысплеі ў салоне з’яўляецца спецыяльны сімвал. З гэтага моманту няправільна прыпаркаваныя машыны фіксуюцца і вызначаюцца іх каардынаты.

Службовае аўто рухаецца па адным і тым жа маршруце з вызначанымі інтэрваламі. Такім чынам тэхналогія разумее, напрыклад, якія машыны парушаюць правілы прыпынку (стаяць даўжэй за 5 хвілін). Макет парушэння фарміруецца з рэгістрацыйнага нумара няправільна прыпаркаванага аўто, яго месцазнаходжання і агульнага агляднага фотаздымку.

За першае парушэнне, выяўленае ў аўтаматычным рэжыме, прадугледжанае папярэджанне. Пры наступных цягам года — штраф 42 рублі (адна базавая велічыня).

«Умную» систему управления движением хотят установить на МКАД
Па тэме
«Умную» систему управления движением хотят установить на МКАД
Беларусы на другім месцы па колькасці замежнікаў, якія атрымалі грамадзянства Польшчы ў 2024. Адрыў невялікі
Па тэме
Беларусы на другім месцы па колькасці замежнікаў, якія атрымалі грамадзянства Польшчы ў 2024. Адрыў невялікі

Читать на dev.by