У Мінску паставілі казку аб перамозе дабра над ШІ. Будуць паўтараць кожны дзень да Калядаў
Да праваслаўных Калядаў каля сталічнага Палаца спорту штодзённа будуць паказваць музычную казку «Тайна навагодняй паштоўкі». Там пра сучасныя тэхналогіі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Паводле сюжэту, напярэдадні Новага года лічбавы вірус Кіберайтар адпраўляе сваё стварэнне Ііксіка ў свет людзей, каб пазбавіць іх эмоцый і навесці новы парадак. Для гэтага трэба знайсці і скрасці Галоўную паштоўку жаданняў. Тым часам дзеці Маша і Паша вырашаюць падпісаць паштоўкі для ўсіх сваіх сяброў і блізкіх і, сустрэўшы Ііксіка, разам з ім адпраўляюцца ў Краіну навагодніх паштовак. Па шляху дабрыня дзяцей топіць сэрца робата, яны сустракаюць новых казачных сяброў і праходзяць розныя выпрабаванні. Знайшоўшы паштоўку, Маша і Паша вырашаюць перапісаць з яе лепшыя зычэнні для сваіх сяброў, каб размножыць дабро. Іх планы спрабаваў разбурыць Кіберайтар, але не здолеў.
Сэнс казкі ў тым, што сёння тэхналогіі дазваляюць масава разаслаць адно і тое ж паведамленне, але звычайная папяровая паштоўка, падпісаная ад рукі, перадае іншаму чалавеку душэўнае цяпло і больш цэніцца. Пастаноўку будуць паказваць кожны дзень з 25 снежня па 7 студзеня.
Читать на dev.by