У Мінску з'явіўся ШІ-сэрвіс, які вызначае рэальны кошт кватэр
Нацыянальнае кадастравае агенцтва запусціла сэрвіс аўтаматычнай ацэнкі рынкавай вартасці сталічных кватэр на базе ШІ.
Сістэма аналізуе больш за 90 тысяч угод з 2018 года. Яна ўлічвае больш за 15 параметраў, напрыклад мікрараён, плошчу кватэры, матэрыял сцен, дату ўводу ў эксплуатацыю і блізкасць ад метро і паркаў.
Ацэнка фармуецца за некалькі хвілін і заснавана на рэальных дадзеных рэестра цэн. Распрацоўшчыкі кажуць, што звычайна хібнасць ацэнкі не перавышае 5%, а таму вынік можна лічыць надзейным і аб’ектыўным. Але папярэджваюць, што яго нельга прыраўноўваць да незалежнай ацэнкі.
Справаздача будзе даступна для спампавання ў фармаце PDF. Сэрвісам можна карыстацца 5 разоў на дзень. У будучыні яго плануюць пашырыць на іншыя гарады, каб зрабіць беларускі рынак нерухомасці больш празрыстым і тэхналагічным.
Читать на dev.by