У Мінску з’явяцца яшчэ тры тэхнапаркі

У Мінску з’явяцца тры новыя тэхнапаркі. Пра работу над імі распавёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

4 каментарыя

Паводле яго слоў, ужо вядуцца работы на адной з пляцовак па вул. Цэнтральнай. На другой пляцоўцы па той жа вуліцы ідзе праектаванне. Таксама адпрацоўваецца пытанне яшчэ па адной пляцоўцы сумесна з Мінскім аблвыканкамам на тэрыторыі мясакамбіната па вул. Казінца.

«То бок у бліжэйшы час будуць рэалізаваны гэтыя праекты, якія стануць для прадстаўнікоў бізнесу той пляцоўкай, што дасць магчымасць упарадкоўваць новыя тэхналогіі і развіваць інавацыйныя напрамкі», — цытуе яго БелТА.

Зараз Мінскі тэхнапарк дзейнічае на базе Мотавелазавода.

Кампанія, якая катала Тыля Швайгера па Мінску, знайшла грошы. Але каманду ўжо расхапалі (так кажа каманда)
Па тэме
Кампанія, якая катала Тыля Швайгера па Мінску, знайшла грошы. Але каманду ўжо расхапалі (так кажа каманда)
Сацпакет айцішніка ў Мінску схуднеў? Якімі плюшкамі завабліваюць Lesta, EPAM і іншыя
Па тэме
Сацпакет айцішніка ў Мінску схуднеў? Якімі плюшкамі завабліваюць Lesta, EPAM і іншыя

Читать на dev.by