У Мінску аднавілі рэгістрацыю ІП — праз тры гады
Рэгістраваць новых індывідуальных прадпрымальнікаў пачнуць 1 кастрычніка. Пра гэта паведамляе ўпраўленне рэгістрацыі і ліцэнзавання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
У Мінску новых прадпрымальнікаў перасталі рэгістраваць 17 жніўня 2021 года. У Мінгарвыканкаме гэта тлумачылі «тэхнічнымі прычынамі». «Праблему» вырашылі праз тры гады.
На пачатку верасня гэтага года ў сектары «інфармацыя і сувязь» у Мінску працавала 5132 ІП. За тры гады, ад моманту замарозкі рэгістрацыі, іх колькасць скарацілася на 30%+ (на пачатку верасня 2021 года працавала 7466 ІП).
Таксама 1 кастрычніка ўступаюць у сілу новыя пералікі відаў дзейнасці, дазволеных для ІП і для самазанятых (афіцыйна гэта называецца «самастойная прафесійная дзейнасць») — пастановай № 457 «Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці» ад 28 чэрвеня 2024 года.
Вось што дазволілі айцішнікам і каляайцішнікам, якія працуюць як ІП.
- Камп’ютарнае праграмаванне, кансультацыйныя і іншыя спадарожныя паслугі;
- Іншая апрацоўка даных, аказанне паслуг па размяшчэнні інфармацыі і звязаная з гэтым дзейнасць. Заўв. У частцы прадастаўлення месца і часу для рэкламы ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (акрамя рэкламы ў СМІ ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт).
- Рамонт камп’ютараў, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў.
Читать на dev.by