У Мінску за ўдзел у пратэстах судзяць экс-супрацоўніка EPAM
У Партызанскім раённым судзе Мінска пачаўся судовы працэс па справе ІТ-спецыяліста Змітра Хамяльянскага. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. Айцішніку можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.
Змітру Хамяльянскаму 24 гады. Ён скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Паводле інфармацыі найстарэйшай газеты Беларусі, Зміцер працаваў у кампаніях ТКП-Софт (2018-2020) і EPAM (2020-2022). Ад 2023 года працуе ў групе кампаній Tinkoff.
Читать на dev.by