У дварах Мінска ўсталююць 19 тысяч камер. Гэта ў 10 разоў больш, чым ужо ёсць
На шматкватэрных жылых дамах Мінска плануецца ўсталяваць каля 19 тысяч камер відэаназірання. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на генеральнага дырэктара сталічнага ЖКГ Марыну Тоўсцік. Зараз пад відэакантролем знаходзіцца 435 мінскіх дамоў — за імі сочаць 2 тысячы камер.

Новыя камеры будуць накіраваны на ўваходы ў пад’езды, прыдамавыя тэрыторыі (уключаючы дзіцячыя пляцоўкі) і пляцоўкі для вывазу смецця. Гэта патрэбна, каб ЖКГ не абвінавачвалі ў няякасным аказанні паслуг, каб кантраляваць вываз адходаў, уборку двароў і паркоўкі, ну і, вядома ж, каб сачыць за парадкам і бяспекай.
Гэта будуць інтэлектуальныя камеры з машынным зрокам і ШІ. Працаваць сістэма будзе кругласуткава з удзелам аператараў і ў аўтаматычным рэжыме. Спачатку ШІ навучаць фіксаваць ключавыя падзеі, далей функцыянал будуць пашыраць.
Відэаназіральны праект рэалізуецца сумесна з «Белтэлекамам». Тут адзначаюць, што маюць неабходныя тэхналагічныя магутнасці і досвед. Кампанія, напрыклад, укараняла цэнтралізаваную інфармацыйную сістэму аховы здароўя, праекты па аснашчэнні відэаназіраннем устаноў адукацыі і ўжо згаданыя вышэй дваравыя камеры.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.