У Мінсувязі распавялі, як заставацца на сувязі ў святы
У Мінсувязі Беларусі распавялі, што рабіць, каб у навагоднюю ноч і калядныя святы вашы віншаванні дайшлі да адрасатаў, а карцінка ў тэлевізары не завісла. Рэкамендацыі дазволяць збалансаваць нагрузку ў сетках аператараў электрасувязі.
Парада першая — выкарыстоўваць стацыянарную сетку. У ведамстве падкрэсліваюць, што гэта надзейна, а яшчэ дзеці навучацца карыстацца хатнім тэлефонам.
Таксама трэба праверыць налады мабільнага тэлефона. Рэкамендуецца ўключыць перадачу дадзеных у рэжыме «пераважна ў сетцы 4G» і адначасова выбраць паслугу VoLTE — яна аддае званкам прыярытэт.
Нарэшце, варта загадзя наладзіць тэлевізар: калі ўсе адначасова пачнуць уключаць ТБ у апошнія хвіліны года, гэта можа перагрузіць платформу ZALA. У тэлегледачоў эфірнага ТБ усё будзе працаваць выдатна, адзначаюць у Мінсувязі.
Читать на dev.by