«Рухавік усіх галін»: у Мінпрацы сказалі, хто будзе патрэбны эканоміцы наступныя 5 гадоў. Там ёсць айцішнікі
Лічбавізацыя і дэмаграфічныя выклікі фарміруюць новы запыт на рынку працы, адзначае Міністэрства працы Беларусі. Зыходзячы з гэтага ведамства дало кадравы прагноз на бліжэйшыя пяць гадоў.
У спісе — прафесіяналы з 7 галін, уключаючы ІТ-сферу, якую назвалі «рухавіком для ўсіх галін». Тут будуць патрэбны распрацоўшчыкі ПЗ, праграмісты, спецыялісты па вэб-парталах і тэхпадтрымцы. У Мінпрацы падкрэслілі, што айцішнікі патрэбны не толькі ў ІТ-кампаніях, але і ўнутры традыцыйных галін для павышэння іх эфектыўнасці. Нічога звязанага з ШІ не згадана.
Асобна вылучаны кірунак тэхналагічнага развіцця. Для гэтага радзіме будуць патрэбны інжынеры (тэхналагічных працэсаў, кантролю якасці, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, механікі). Мінпрацы адзначае, што эканоміцы патрэбны кадры, якія забяспечваюць не толькі штодзённае функцыянаванне, але і тэхналагічны прарыў, інфраструктурнае развіццё і стварэнне новых прадуктаў.
Разам з гэтым, Беларусі будуць неабходны розныя работнікі апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтва, аховы здароўя, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, а таксама адукацыі.
Читать на dev.by