Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Маскве на наступным тыдні запрацуе аплікацыя для трэкінгу мігрантаў. Выключэнняў для беларусаў, здаецца, няма

У першы дзень восені ў расійскай сталіцы запусцяць праграму, з дапамогай якой можна будзе даведвацца, дзе знаходзіцца мігрант. Пра гэта расказаў мэр Масквы Сяргей Сабянін у інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе».

6 каментарыяў

Аплікацыя падобная да сістэмы «Сацыяльны маніторынг», якая працавала тут у пандэмію. Хворыя перадавалі ёй дадзеныя аб сваім месцазнаходжанні.

«1 верасня ўводзім яшчэ адну сістэму па аналогіі з сістэмай сацыяльнага рэгістра часоў ковіду, дзе трэба было адпраўляць фатаграфіі свайго месцазнаходжання праз аплікацыю. Аналагічная праграма ўводзіцца для мігрантаў, мы будзем ведаць іх месцазнаходжанне», — сказаў Сабянін.

Па яго словах, урад горада атрымаў дазвол на правядзенне «цэлага шэрагу эксперыментаў на тэрыторыі маскоўскага рэгіёну» для кантролю мігрантаў. Напрыклад, ва ўсіх аэрапортах уведзены біяметрычны кантроль мігрантаў.

Таксама ў Маскве ўводзіцца электронная карта мігранта, «у якую будуць занесены ўсе дадзеныя» пра яго. «Праз QR-код паліцэйскі можа даведацца пра яго ўсё — калі ён прыехаў, на які перыяд, дзе ўладкаваны, ці ёсць міграцыйныя парушэнні або няма. Калі чырвоным гарыць парушэнне, паліцэйскі павінен яго затрымаць. Калі зялёным, пытанняў няма», — удакладніў чыноўнік.

Ён дадаў, што сёння ў краіне працадаўцы не могуць знайсці каля 5 млн работнікаў. І хоць выгнаць мігрантаў можна, «гэта прывядзе да сур’ёзных эканамічных наступстваў».

Ці тычыцца згаданая аплікацыя беларусаў, у інтэрв’ю не абмяркоўвалася. Таму выключэнняў для іх, відаць, няма.

В Расіі пачалі ўкараняць ШІ у дварах жылых дамоў каб лавіць злачынцаў
В Расіі пачалі ўкараняць ШІ у дварах жылых дамоў, каб лавіць злачынцаў
Па тэме
В Расіі пачалі ўкараняць ШІ у дварах жылых дамоў, каб лавіць злачынцаў
Чытайце таксама
Заснавальніца беларускай ІТ-кампаніі атрымала сур'ёзныя траўмы на гарналыжным курорце. Вы можаце ёй дапамагчы

1 каментарый
Беларусы, якія жывуць за мяжой, будуць абавязаныя здаваць адбіткі пальцаў
Беларусы, якія жывуць за мяжой, будуць абавязаныя здаваць адбіткі пальцаў
Беларусы, якія жывуць за мяжой, будуць абавязаныя здаваць адбіткі пальцаў
16 каментарыяў
У польскім сацстраху зарэгістравана амаль 139 тысяч беларусаў
У польскім сацстраху зарэгістравана амаль 139 тысяч беларусаў
У польскім сацстраху зарэгістравана амаль 139 тысяч беларусаў
4 каментарыя
Чаму не адбылася поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй
Чаму не адбылася поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй
Чаму не адбылася поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Карточку можно потерять, приложение удалить. А вот бласлет на ногу точно никогда не подведёт

3

можно и без ноги выжить, а вот на шее значительно надёжнее. И колокольчик в нос.

1

вброс: а в это время в Польше, каждому мигранту платят по 800 zl в месяц на каждого ребенка. И на подготовку к школе дали 300 zl.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
3

Это ловушка. Вот обживетесь, гражданство получите, детей вырастите, счастливо состаритесь в достатке и так и не узнаете, что вас обманули и использовали польсие паны!

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Vitali Danilovich
Vitali Danilovich DevOps в click
0

лимитчики 2.0