У Маскве прызыўнікоў адсочваюць праз гарадскую сістэму відэаназірання

Ваенны камісар Масквы палкоўнік Максім Локцеў паведаміў ТАСС, што для вызначэння месца жыхарства прызыўнікоў выкарыстоўваецца сталічная сістэма відэаназірання.

3 каментарыя

«Для вызначэння месца жыхарства прызыўніка выкарыстоўваюцца сістэмы відэаназірання горада Масквы, на ўказанне мэра Масквы арганізацыі, у якіх працуюць прызыўнікі, падаюць у ваенныя камісарыяты звесткі пра іх. Адукацыйныя арганізацыі дапамагаюць нам вызначыць, дзе прызыўнік навучаецца», — заявіў Локцеў. Ён падкрэсліў, што з такой інфармацыяй пра чалавека апавясціць яго пра яўку ў ваенкамат не будзе складана.

Локцеў дадаў, што асноўнай прычынай няяўкі грамадзян у ваенкамат з’яўляецца пражыванне не па месцы рэгістрацыі, праз што ім не ўдаецца ўручыць позву. Цяпер гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага пры падтрымцы мэра Масквы Сяргея Сабяніна і галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па сталіцы.

У Расіі будуць уручаць электронныя позвы — і забараняць выезд з краіны пасля ўручэння
Па тэме
У Расіі будуць уручаць электронныя позвы — і забараняць выезд з краіны пасля ўручэння

Паводле інфармацыі BBC, у маскоўскіх сістэмах распазнавання асоб сярод іншых выкарыстоўваецца тэхналогія Kipod, створаная кампаніяй Synesis.

1 красавіка 2023 года ў Расіі пачаўся вясновы прызыў. Раней Локцеў заявіў, што ўжо падчас яго пачнецца тэставая рассылка электронных позваў праз партал «Дзяржпаслуг». Таксама, у адрозненне ад папярэдніх прызываў, прызыўнікоў будуць апавяшчаць аб неабходнасці яўкі ў ваенкамат з дапамогай смс-паведамленняў і тэлефанаванняў. Пазней было ўдакладнена, што рассылка лічбавых позваў будзе магчымая толькі пасля прыняцця адпаведнай пастановы расійскім урадам.


Читать на dev.by