У падатковай распавялі, што адлоўліваюць парушальнікаў з дапамогай дронаў

У Telegram-канале МПЗ з’явіўся пост аб тым, як ведамства «збірае» падаткі з дапамогай беспілотнікаў.

2 каментарыя

У ім адзначана, што дроны актыўна выкарыстоўваюцца ў дзейнасці падатковых органаў. Каб атрымаць права кіраваць імі, шэраг службовых асоб ужо прайшлі спецпадрыхтоўку і атрымалі званне аператара БЛА.

Напрыклад, з дапамогай дронаў былі выяўлены выпадкі аказання «за высокім плотам» паслуг па тэхабслугоўванні і рамонце аўтамабіляў, рознічнага гандлю на «стыхійных» рынках, перавозкі пасажыраў фізічнымі асобамі без дзяржаўнай рэгістрацыі.

З дапамогай беспілотніка таксама вылічылі ІП, якая прыцягнула чатырох чалавек для гандлю фруктамі, не заключыўшы з імі дамову. Суд даў ёй штраф.

Якую менавіта ролю ва ўсіх гэтых кейсах адыгралі дроны, не ўдакладняецца.

За дроны цяпер можна атрымаць крымінальную справу
Па тэме
За дроны цяпер можна атрымаць крымінальную справу
«Важна не перагнуць палку»: у МПЗ нагадалі пра планы павысіць падаходны падатак і сказалі, колькі людзей закране
Па тэме
«Важна не перагнуць палку»: у МПЗ нагадалі пра планы павысіць падаходны падатак і сказалі, колькі людзей закране

Читать на dev.by