У адной краіне ІТ-кампаніі на 15 гадоў вызвалілі ад падаткаў
Парламентарыі Сальвадора ў аўторак ухвалілі законапраект, згодна з якім кампаніі, што займаюцца распрацоўкай штучнага інтэлекту ды іншымі ІТ-праектамі, будуць вызваленыя ад выплаты падаткаў найбліжэйшыя 15 гадоў. Гэта мае павысіць прывабнасць краіны ў вачах такіх кампаній, піша Reuters.
З ІТ-кампаній будуць знятыя падатак на прыбытак, на прырост капіталу ды іншыя. Таксама ім не трэба будзе плаціць імпартныя пошліны на неабходныя тавары.
У падтрымку законапраекта ў сакавіку выступаў прэзідэнт краіны Наіб Букеле. Прадстаўнікам створанай ім партыі «Новыя ідэі» належыць большасць месцаў у парламенце. Там лічаць, што навіна стымулюе развіццё як ІТ-сектара, так і вытворчай сферы Сальвадора.
У 2021 годзе Сальвадор стаў першай у свеце краінай, дзе ўзаконілі біткойн.
Читать на dev.by