У адной з ВНУ са студэнтаў бяруць распіскі аб праверцы сацсетак на «экстрэмізм»

Па паведамленні беларускіх праваабаронцаў, у адным з універсітэтаў краіны студэнтаў прымушаюць даць распіску аб тым, што яны праверяць свае сацсеткі на наяўнасць «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Які гэта ўніверсітэт, у мэтах бяспекі не ўдакладняецца.

1 каментарый

У паперцы гаворыцца, што студэнтаў папярэдзілі аб супрацьпраўнасці падпіскі на рэсурсы, якія ўлады лічаць «экстрэмісцкімі». А таксама што яны абавязваюцца з дапамогай спецыяльнага бота праверыць свае дзеючыя падпіскі на «экстрэмізм».

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што такія патрабаванні супярэчаць Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая гарантуе права кожнага чалавека на свабоду перакананняў і свабоднае іх выражэнне. І носіць рэкамендацыйны характар.

Праваабаронцы таксама папярэджваюць, што такія боты могуць збіраць персанальныя дадзеныя, на аснове якіх могуць складацца базы «ненадзейных» студэнтаў. Іх заклікаюць па магчымасці адмаўляцца ад такіх праверак.

ЗША зняла санкцыі з «Белавія» і хочуць вярнуць пасольства ў Беларусь
Па тэме
ЗША зняла санкцыі з «Белавія» і хочуць вярнуць пасольства ў Беларусь

Читать на dev.by