Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У OpenAI стварылі нейрасетку, якая генеруе 3D-аб'екты паводле тэксту

Распрацоўшчыкі OpenAI адкрылі доступ да новай АІ-сістэмы Point-E, якая ўмее за пару хвілін генераваць трохмерныя мадэлі на аснове тэкставага апісання, паведамляе TechCrunch.

Пакінуць каментарый

Point-E складаецца з дзвюх мадэлей: адная адказвае за пераўтварэнне тэксту ў выяву, другая — за пераўтварэнне выявы ў 3D-мадэль. Першая працуе аналагічна DALL-E 2 (таксама распрацоўкі OpenAI) і Stable Diffusion і вучылася на размечаных датасэтах з малюнкамі. Другой «скормлівалі» пары малюнкаў і трохмерных аб’ектаў.

Самая па сабе Point-E малюе не 3D-аб’екты ў звычайным разуменні, а аблокі кропак. Гэта прасцей з вылічальнага пункту погляду, але яны не паўтараюць нюансаў абрысаў і тэкстуры прадметаў — і цяпер гэта галоўнае абмежаванне Point-E.

Мастакі зладзілі масавы пратэст супраць нейрасетак
Мастакі зладзілі масавы пратэст супраць нейрасетак
Па тэме
Мастакі зладзілі масавы пратэст супраць нейрасетак

Каб яго абысці, распрацоўшчыкі навучылі асобную АІ-сістэму ператвараць аблокі кропак у паліганальныя сеткі, якія вызначаюць форму аб’екта ў 3D-графіцы. У OpenAI адзначаюць, што сістэма пакуль неідэальная — аб’екты могуць выходзіць скажонымі або не адпавядаць апісанню, — але затое працуе вельмі хутка.

Point-E можа выкарыстоўвацца ў 3D-друку, а пасля ўдасканалення — знайсці прымяненне ў геймдэве. Зыходны код Point-E размешчаны тут.

Раней распрацоўшчыкі з OpenAI паказалі тэкставы чат-бот ChatGPT. Сістэма ўмее пісаць сачыненні, фіксаваць багі, адказваць на пытанні і мае розныя іншыя таленты.

У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць што ён лепшы за Google іншыя — баняць
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Па тэме
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI
Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI 
Па тэме
Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.