Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Лічбавыя мастакі хэйцяць Lensa AI

Апошнім часам фотарэдактар Lensa AI лідзіруе ў чартах праграм у ЗША, Беларусі і не толькі. У некаторых карыстальнікаў паўсталі пытанні да этычнасці распрацоўшчыкаў.

Пакінуць каментарый

Апошнім часам фотарэдактар Lensa AI лідзіруе ў чартах праграм у ЗША, Беларусі і не толькі. У некаторых карыстальнікаў паўсталі пытанні да этычнасці распрацоўшчыкаў.

Папулярнасць Lensa AI прынесла функцыя Magic Avatar, якая пры дапамозе штучнага інтэлекту дазваляе ствараць модныя аватары. Праз яе ж на праграму абрынулася хваля крытыкі — дакладней, праз нейрасетку Stable Diffusion, на базе якой яна пабудаваная і якую абвінавачваюць у крадзяжы чужых работ.

Фотарэдактар Гурскага стаў самай касавай iOS-праграмай на Захадзе
Фотарэдактар Гурскага стаў самай касавай iOS-праграмай на Захадзе
Па тэме
Фотарэдактар Гурскага стаў самай касавай iOS-праграмай на Захадзе

Генераваць «свае» карцінкі Stable Diffusion вучылася на сапраўдных артах лічбавых мастакоў. Але калі нейрасетка даступная бясплатна, то распрацоўшчыкі Lensa AI на ёй зарабляюць грошы. Напрыклад, гадавая падпіска каштуе $30.

Многіх раздражняе, што пры гэтым на артах, якія стварае праграма, застаюцца сляды подпісаў рэальных мастакоў.

«Праграма Lensa AI выкарыстоўвае мадэль Stable Diffusion. Яна выкарыстоўвае датасэт Laion — адзін з самых бессаромных. Ён змяшчае мільёны крадзеных работ, медыцынскія здымкі і крадзены і супрацьпраўны інтымны кантэнт. Калі ласка, памятайце пра гэта», — адзначаюць мастакі.

Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі
Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі
Па тэме
Беларускія айцішнікі падхапілі флэшмоб пра AI-аватаркі
Праграма якую прапіярыў Гурскі выйшла на першае месца па спампоўваннях на iOS ў Беларусі і Расіі
Праграма, якую прапіярыў Гурскі, выйшла на першае месца па спампоўваннях на iOS ў Беларусі і Расіі
Па тэме
Праграма, якую прапіярыў Гурскі, выйшла на першае месца па спампоўваннях на iOS ў Беларусі і Расіі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.