У адкрыты доступ выклалі найбуйнейшую базу пароляў на 10 млрд запісаў
Даследчыкі Cybernews знайшлі найбуйнейшую на сёння падборку пароляў, якая захоўваецца ў адкрытым выглядзе. Файл заўважылі на адным з хакерскіх форумаў.
Паводле даных даследчыкаў, файл rockyou2024.txt быў апублікаваны 4 ліпеня карыстальнікаў з нікам ObamaCare. Гэты карыстальнік раней ужо публікаваў іншыя ўцечкі. База RockYou2024 сфармаваная з некалькіх уцечак, якія адбыліся за апошнія два дзесяцігоддзі. 1,5 мільярда пароляў адносяцца да 2021–2024 гадоў.
«Па сваёй сутнасці ўцечка RockYou2024 ўяўляе сабой кампіляцыю рэальных пароляў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі ва ўсім свеце. Раскрыццё такой колькасці пароляў істотна павышае рызыку правядзення нападаў, звязаных з падборам пароляў», — заявілі ў Cybernews.
Зламыснікі могуць выкарыстоўваць настолькі шырокую базу для рознага роду нападаў на анлайн-сэрвісы, прамысловае абсталяванне, камеры відэаназірання і г. д. Таксама «RockYou2024 можа спрыяць з’яўленню цэлага каскаду новых уцечак даных, выпадкаў фінансавага махлярства і крадзяжоў асабістай інфармацыі».
Читать на dev.by