У пашукавіку Google з'явілася ўкладка для выдачы без «смецця»
Google дадала ў пошукавую выдачу ўкладку «Вэб-версія» (Web), пры выбары якой адлюстроўваюцца толькі традыцыйныя тэкставыя вынікі ў выглядзе сініх спасылак без шматлікіх нагрувашчванняў.

Новы фільтр размяшчаецца на панэлі пад радком пошуку разам з іншымі укладкамі ў меню «Яшчэ». Пры выбары яго пашукавік будзе паказваць выдачу ў чыстым выглядзе — без выяў, відэа, карт і іншага «карыснага» кантэнту, які дапамагае Google утрымліваць юзераў на старонцы і рабіць больш грошай. Па сутнасці, гэта вяртанне да таго, з чаго пачынаўся сэрвіс.
Пра «навіну» распрацоўшчыкі расказалі ў Х. Некаторыя карыстальнікі ўжо папрасілі зрабіць яе формай пошуку па змаўчанні. Пры гэтым яны адзначаюць, што ўкладка настолькі добра схаваная ад вачэй, што калі не ведаць пра яе, то знайсці яе амаль нерэальна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Кто то гуглопоиском ещё пользуется?
Они как ис**еначили его в 2018м так он лучше и не стал.
Давно уже пользуемся альтернативами: duckduckgo, brave, и.т.п.