У Польшчы працуе больш за мільён замежнікаў — статупраўленне
Цяпер у Польшчы працуюць 1011,6 тыс. замежнікаў. Пры канцы 2022-га было 1004,4 тысячы, піша Dzik Pic са спасылкай на галоўнае статупраўленне Польшчы (Główny Urząd Statystyczny).
Адносна невялікі рост можа быць звязаны з тым, што «рэзервы культурна блізкіх эмігрантаў з Беларусі або Украіны ўжо вычэрпваюцца».
«Для многіх замежнікаў Польшча па-ранейшаму з’яўляецца толькі транзітнай краінай, а не пунктам прызначэння, — піша Оbserwatorgospodarczy. — Прычыны такога стану рэчаў не толькі фінансавыя. У такіх краінах, як Германія, Швецыя і Францыя, значна больш імігрантаў, таму замежнікам лягчэй падтрымаць сваіх суайчыннікаў».
Колькі беларусаў і ўкраінцаў
У лік найбуйнейшых груп імігрантаў, якія працуюць у Польшчы, уваходзяць грамадзяне:
— Украіны (692 тысячы);
— Беларусі (117 тысяч);
— Грузіі (25 тысяч);
— Індыі (19 тысяч);
— Малдовы (13 тысяч);
— Філіпін (10 тысяч).
Большасць працуючых замежнікаў складалі мужчыны. Аднак іх доля знізілася з 64,7% пры канцы студзеня 2022 года да 59,6% пры канцы сакавіка 2024 года.
Дзе жывуць і працуюць
Большасць працуе ў Варшаве (200 тысяч чалавек).
Таксама мігранты працуюць у Ніжняй Сілезіі (116 тысяч), Вялікапольскім рэгіёне (108 тысяч) і Сілезскім ваяводстве (88 тысяч).
Менш за ўсё працуючых імігрантаў можна знайсці ў Свентакшыскім ваяводстве (8,5 тысячы) і ў Варміі і Мазурах (13,5 тысячы).
Праца імігрантаў у Польшчы спрыяе папаўненню кадравага дэфіцыту ў многіх галінах эканомікі, адзначаюць аўтары. Паводле звестак на снежань 2023 года, галіна, у якой часцей за ўсё працаўладкаваныя замежнікі, — гэта адміністрацыйныя паслугі і дапаможная дзейнасць (218 тысяч). Сюды, напрыклад, уваходзіць падтрыманне парадку ў дамах або зялёных зонах.
Іншымі галінамі, у якіх занята шмат замежнікаў, з’яўляюцца прамысловая апрацоўка (180 тысяч), транспарт і складаванне (150 тысяч) і будаўніцтва (119 тысяч).
Пры гэтым ZUS на снежань 2023-га выплаціў прыезджым розных дапамог агулам на 21,5 млн злотых. Гэта 0,079% ад агульнай сумы пенсій і дапамог па інваліднасці.
Читать на dev.by