У Польшчы заявілі, што можа паспрыяць адкрыццю мяжы
Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі напісаў у X, што мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта, калі дапаможа Кітай. Пост заўважыў DzikPic.
«Сустрэча з маім кітайскім калегам прайшла вельмі прадуктыўна; мы вырашылі некалькі канкрэтных пытанняў. … Але ў справе беларускай мяжы мы цвёрда стаім на сваім. Калі Кітай дапаможа нам, як ён гэта зрабіў калісьці, спыніць беларускія правакацыі, мяжа будзе адкрыта», — заявіў Сікорскі пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітая Ван І.
Нагадаем, Польшча зачыніла мяжу са свайго боку апоўначы з 11 на 12 верасня ў сувязі з расійска-беларускімі вучэннямі «Захад-2025». Вучэнні скончыліся 16 верасня, але ў той жа дзень у польскім МУС паведамілі, што закрыццё мяжы «дзейнічае да далейшага паведамлення і прадыктавана клопатам аб бяспецы палякаў». Зараз мяжа ўсё яшчэ зачынена, беларускія аўтобусныя перавозчыкі папярэдне адмянілі рэйсы да 25 верасня.
Читать на dev.by