У Польшчы зарэгістравана амаль 8 тысяч кампаній, звязаных з беларусамі. Айцішныя ў лідарах
Па стане на 22 жніўня ў Польшчы дзейнічала 7841 фірма, адным з акцыянераў ці канчатковых бенефіцыяраў якой з’яўляецца беларуская кампанія ці фізічная асоба з беларускім грамадзянствам. У разрэзе сфер дзейнасці праграмаванне займае 2 месца сярод такіх кампаній. Дадзеныя апублікаваў Цэнтр эканамічнай інфармацыі Польшчы.
Найбольш звязаных з беларусамі фірмаў зарэгістравана ў Мазавецкім ваяводстве — 4410 штук, або 56% ад агульнай колькасці, у Падляскім (872) і Люблінскім (516). Сярод гарадоў лідзіруюць Варшава (3866), Беласток (784) і Уроцлаў (415).
З дадзеных вынікае, што тэмпы рэгістрацыі такіх кампаній у Польшчы запавольваюцца ўжо некалькі гадоў. Так, у 2021 годзе ў краіне з’явілася 836 кампаній, звязаных з беларускімі асобамі, у 2022-м — амаль удвая больш, 1638 штук. У 2023-м было зарэгістравана 1544 новых кампаній, у 2024-м — 1287 кампаній, а за бягучы год — толькі 575.
Найбольш кампаній з беларускім капіталам займаюцца грузаперавозкамі (1111 штук), на 2 месцы ідзе сфера праграмнага забеспячэння (456), далей — будаўніцтва (414),
Читать на dev.by