У Расіі і Турцыі заблакавалі Discord

Раскамнагляд сцвярджае, што платформа неаднаразова парушала расійскае заканадаўства і не выплачвала належных штрафаў.

6 каментарыяў

Як заявілі ў РКН, доступ быў заблакаваны праз парушэнні патрабаванняў закона, якія прадухіляюць выкарыстанне месенджара «ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, продажы наркотыкаў, у сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі».

Раней на працягу тыдня ведамства накіравала месенджару адразу пяць новых рашэнняў аб парушэнні закона. Рэгулятар адзначыў, што Discord праігнараваў пастанову суда, які прызначыў яму штраф сумай 6 мільёнаў рублёў — таксама за «невыдаленне супрацьпраўнай інфармацыі».

Услед за Расіяй платформу заблакавала Турцыя. Інфармацыя пра блакаванне месенджара з’явілася на сайце турэцкага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій і камунікацый. Міністр юстыцыі Турцыі Йылмаз Тунч напісаў, што на платформе знаходзіўся «крымінальны кантэнт».

Как Discord притягивает экстремистов и безуспешно с ними борется
По теме
Как Discord притягивает экстремистов и безуспешно с ними борется
Discord сокращает 17% штата
По теме
Discord сокращает 17% штата
Міністр інфармацыі адказаў пра блакаванне Youtube: «Працуе ў два бакі»
Па тэме
Міністр інфармацыі адказаў пра блакаванне Youtube: «Працуе ў два бакі»

Читать на dev.by