У Расіі абмяркоўваюць меры «зваротнай рэлакацыі» айцішнікаў — там ёсць «бізун» і «пернік»
Мінлічбы Расіі разам з профільнымі асацыяцыямі і кампаніямі рыхтуе пакет мер па вяртанні ІТ-спецыялістаў, якія з’ехалі, расказалі ўдзельнікі рынку «Камерсанту».
У якасці «пернікаў» абмяркоўваецца гарантаваная бронь ад прызыву ў войска і аплата пералёту ў Расію.
У якасці «бізуна» разглядаецца павышэнне ПДФА ад 13% да 30% для тых, хто працуе з-за мяжы, нават калі фармальна яны застаюцца падатковымі рэзідэнтамі. Эксперты ўпэўненыя, што апошняя мера — як і забарона аддаленай працы з-за мяжы — наадварот справакуе масавыя звальненні ІТ-спецыялістаў з расійскіх кампаній у замежныя.
Не падтрымліваюць гэтых дзвюх ініцыятыў і ў Мінлічбы.
Гульцы рынку лічаць найважнейшай мерай замацаванне броні, якая дэкларуецца ад вясны 2022 года, але ўсё яшчэ не аформленая.
Крыніца «Камерсанта» ва ўрадзе ўдакладніла, што канчатковага пакета мер пакуль няма, аднак «яны будуць прынятыя найбліжэйшым часам».
Читать на dev.by