У Расіі перастала працаваць рэгістрацыя ў Google па нумары тэлефона
Карыстальнікі Google у Расіі не могуць стварыць новы ўліковы запіс з расійскім нумарам мабільнага тэлефона, піша «Камерсант».
Пры спробе стварыць акаўнт Google на тэлефон з кодам +7 незалежна ад аператара выдаецца памылка: «Гэты нумар няможна выкарыстоўваць для пацверджання». Зарэгістраваць новы акаўнт Google без пацверджання нумара немагчыма.
У даведцы Google не паведамляецца пра ніякія абмежаванні на рэгістрацыю. Праблема назіраецца ў тым ліку пры выкарыстанні VPN.
ТАСС адзначае, што некаторыя сэрвісы, якія пайшлі з Расіі, таксама прыбіралі магчымасць пацвердзіць акаўнт па расійскім нумары, але тады знікала і сама магчымасць выбраць тэлефонны код +7. У Google яна пакуль захоўваецца.
АІ-сэрвіс Recraft закрывае доступ для беларусаў і расіян
АІ-сэрвіс Recraft закрывае доступ для беларусаў і расіян
Fibery ограничивает доступ к сервису из Беларуси и России
Fibery ограничивает доступ к сервису из Беларуси и России
Notion адключыць расійскія акаўнты 9 верасня
Notion адключыць расійскія акаўнты 9 верасня
Читать на dev.by