У Расіі рэзка ўпаў попыт на мабільных праграмістаў — асабліва на «джуноў» і iOS-распрацоўшчыкаў
Расійскім распрацоўшчыкам мабільных праграм усё цяжэй уладкавацца на працу. Як паведамляе CNews са спасылкай на кампанію «Тэхнакратыя», якая займаецца стварэннем мабільных праграм і лічбавых сэрвісаў, колькасць адкрытых вакансій у гэтай сферы абрынулася на 24% год да года. Асабліва не пашанцавала тым, хто піша софт пад iOS.
Расійскім распрацоўшчыкам мабільных праграм усё цяжэй уладкавацца на працу. Як паведамляе CNews са спасылкай на кампанію «Тэхнакратыя», якая займаецца стварэннем мабільных праграм і лічбавых сэрвісаў, колькасць адкрытых вакансій у гэтай сферы абрынулася на 24% год да года. Асабліва не пашанцавала тым, хто піша софт пад iOS.
Эксперты называюць дзве асноўныя прычыны таго, што адбываецца, і абедзве звязаныя з заходнімі санкцыямі супраць Расіі: вельмі аператыўныя ўцёкі з мясцовага рынку замежных кампаній, якія маглі перастаць наймаць расійскіх мабільных распрацоўшчыкаў, і абмежаванні з боку Apple і Google. Дзве кампаніі забаранілі расійцам публікаваць новыя платныя праграмы ў сваіх крамах, а таксама абнаўляць ужо наяўныя. Частку платных утыліт Google і Apple увогуле выдалілі.
Паводле даследавання «Тэхнакратыі», зніжэнне тэмпаў наймання закранула ў большай ступені тых, хто піша софт пад iOS — ад чэрвеня 2022 года колькасць адкрытых вакансій для iOS-распрацоўшчыкаў упала на 29,9%. Тыя, хто піша пад Android, запатрабаваныя больш — тут падзенне склала толькі 13,5%. Гэта можа быць звязана з папулярнасцю Android на тэрыторыі Расіі (паводле даных StatCounter, доля гэтай АС у ліпені склала 72,85% супраць 26,85% у iOS), а таксама з байкотам смартфонаў Apple у міністэрствах краіны.
Расійскаму рынку выявіліся не вельмі патрэбнымі мабільныя распрацоўшчыкі пачатковага ўзроўню. Кампаніі нацэленыя наймаць у першую чаргу сеньёраў, але гатовыя разгледзець і мідлоў. Тлумачыцца гэта тым, што бізнэс закрывае патрэбы ў распрацоўшчыках-пачаткоўцах праз уласныя праграмы стажыроўкі і пры дапамозе супрацоўніцтва з адукацыйнымі пляцоўкамі, ВНУ і edtech-кампаніямі. У ІТ-галіне ў цэлым толькі 5% кампаній зацікаўленыя ў джунах, 56% патрэбныя сеньёры, 39% — мідлы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А что случилось?
you've been brainwashed
хихи
you've been brainwashed
no ios — no demand
And by the way this is a global trend. Not just Epsten's Russia.