У Расіі вырасла колькасць ашуканцаў, якія прапаноўваюць рэгістрацыю ў чат-боце ChatGPT
Паводле даных «Ведамасцей», у расійскім інтэрнэце з’явіліся сайты ашуканцаў, якія абяцаюць даць доступ да акаўнта для працы з чат-ботам ChatGPT.
Выданне са спасылкай на даныя Croup-IB паведамляе, што колькасць такіх сайтаў узрасла ад 3 у снежні 2022 года да 41 у лютым 2023 года. Ашуканцы прапануюць розныя паслугі па рэгістрацыі акаўнта: ад куплі часовага замежнага нумара да набыцця гатовага акаўнта, але ў выніку карыстальнік не атрымлівае доступу да акаўнта або становіцца ахвярай крадзяжу профілю.
Кошт паслуг па рэгістрацыі акаўнта можа вар'іравацца ад 11 рублёў ($0,15) за куплю нумара для рэгістрацыі да 400 рублёў ($5,42) за ўжо гатовы акаўнт. Чат-бот ChatGPT быў запушчаны стартапам OpenAI у лістападзе 2022 года. Google, Microsoft, Baidu і Opera плануюць інтэграваць ChatGPT ў свае прадукты або запусціць аналагічныя праграмы.
Читать на dev.by