У Расіі запусцяць свой аналаг «Вікіпедыі»
Паводле слоў кіраўніка Мінлічбы РФ Максута Шадаева, сайт «Знания» афіцыйна запусцяць на пачатку 2023 года.

Шадаеў паведаміў, што цяпер у энцыклапедыі ёсць каля 100 тысяч артыкулаў. «Усе яны прайшлі шматступеньчатую працэдуру верыфікацыі і ацэнкі незалежнымі экспертамі. Таму інфармацыя, якая ў гэтых артыкулах выкладзеная, — дакладная і сапраўдная», — дадаў ён.
Галоўная мэта сэрвісу — скласці канкурэнцыю «Вікіпедыі», якую не стануць блакаваць. Мінлічбы збіраецца «папрасіць зрабіць так», каб у пошукавай выдачы ў «Знаний» быў прыярытэт перад «Вікіпедыяй» — то-бок каб ён выводзіўся вышэй.
Для таго каб стаць аўтарам «Знаний», неабходна пазначыць імя, прозвішча, званне, пасаду, галіну навуковых інтарэсаў і гэтак далей. Публікаваць могуць толькі тыя, хто пацвердзіў сваю навуковую кампетэнцыю, а тэксты праходзяць як мінімум 60 этапаў праверкі, заяўляюць стваральнікі сэрвісу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
И кому это надо? Очередной распил бюджета.