Злыя жыхары Сан-Францыска ваююць з робатаксі дарожнымі конусамі
Група актывістаў Safe Street Rebel у Сан-Францыска, якія выступаюць за бяспеку на дарогах, знайшла спосаб «зламаць» беспілотныя таксі Cruise і Waymo. Для гэтага дастаткова паставіць на капот машыны звычайны паласаты конус.
Група актывістаў Safe Street Rebel у Сан-Францыска, якія выступаюць за бяспеку на дарогах, знайшла спосаб «зламаць» беспілотныя таксі Cruise і Waymo. Для гэтага дастаткова паставіць на капот машыны звычайны паласаты конус.
Як піша TechCrunch, пранк пад назвай Week of Cone завірусіўся ў Twitter і TikTok. Гэта своеасаблівая форма пратэсту мясцовых жыхароў супраць робатаў, якія множацца ў горадзе, схільныя да паломак і блакуюць рух, у тым ліку грамадскага транспарту і экстранных службаў. Акрамя таго, яны могуць пазбавіць працы таксістаў.
13 ліпеня Камісія ў пытаннях камунальнага абслугоўвання штата Каліфорнія можа выдаць двум кампаніям дазвол на пашырэнне дзейнасці. Гаворка вядзецца не пра вывад самакіравальных аўто на дарогі агульнага карыстання (за гэта адказвае Дэпартамент транспартных сродкаў), а пра тое, каб браць з пасажыраў плату за паслугу — гэта важна для яго стабільнага маштабавання сэрвісаў робатаксі і аўтаномнай дастаўкі.
Мясцовыя жыхары заклікаюць улады не спяшацца з рашэннем, сабраць больш даных, забараніць працу робатаксі ў цэнтры горада і ў сама розрух, а таксама абмежаваць колькасць аўто, якія кампаніі могуць выпускаць на дарогі.
@safestreetrebel Welcome to Week of Cone On Thurs 7/13, the CPUC will vote to expand AVs in SF. Cruise & Waymo promise they’ll reduce traffic & collisions, but we know that’s not true. They block busses & emergency vehicles, create more traffic, and are a surveillance nightmare. But there’s hope We can fight back. –The Fun way: All you need is a cone and an empty AV. Gently place the cone on the hood- you just created a unicorn & temporary traffic calming! — The Responsible way- Tune into Thursday’s CPUC meeting at 11am & give public comment. Info: tinyurl.com/WeekOfCone/ AVs are hella problematic. They’re still cars and there’s no sustainable way to move 2 tons of metal/person. require too many mining resources. Tire wear is the largest contributor to particulate pollution and kills vital ecosystems. There’s also no accountability when they block buses or first responders, and unlike human drivers can’t get ticketed for moving violations. And they refuse to share data with the public about incidents- forcing the city to scrape this dumb website to get an estimate. Cruise and Waymo do not deserve our trust. Why go through all this when we can just fund & expand public transit and paratransit like other cities? These cars are recording everyone without our consent- Cruise gives SFPD camera footage. Lives are saved when we remove the car, not just the driver. The lengths VCs and the auto industry will go to preserve & expand car dominance are shameless & unacceptable. So join us — take a stand and cone an AV. And be sure to give public comment on Thursday 7/13 at 11am. Meeting details in bio Oh and be sure to send us your Coning Content #waroncars#bancars#autononomouscars#selfdriving#cone#tacticalurbanism#directaction#walkablecities♬ Sunsets (feat. Olivia Lunny) — Nurko
Актывісты заклікаюць жыхароў Сан-Францыска далучацца да іх барацьбы. Трэба проста знайсці бела-аранжавы конус, якіх на дарозе вялікае мноства, і акуратна паставіць на капот аўто, якое едзе без кіроўцы. Сістэма ўключыць «аварыйку» і больш нікуды не паедзе.
У Waymo выхадку назвалі вандалізмам, а таксама праявай рызыкоўных і непаважлівых паводзін на дарозе. Там дадалі, што будуць скардзіцца ў паліцыю на любыя непажаданыя дзеянні над сваімі аўто. У Cruise адзначылі, што іх беспілотная сістэма вылучаецца высокім узроўнем бяспекі і на 73% радзей трапляе ў сур’ёзныя аварыі ў параўнанні з жывымі кіроўцамі. А таксама што іхні сэрвіс не стане пагрозай для людзей — наадварот, перашкоды для руху сваімі дзеяннямі ствараюць самі пранкеры.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.