У камісіі па вяртанні беларусаў ПВТ няма, але ёсць гендырэктар «Інфапарка»

Апублікаваны ўказ «пра вяртанне збеглых», а разам з ім і склад камісіі, якая будзе разглядаць звароты грамадзян.

52 каментарыя

У камісію ўвайшоў генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько. 

Асацыяцыя «Інфапарк» — арганізацыя кампаній-распрацоўшчыкаў софту Беларусі. Утвораная ў 2001 годзе з указам № 234 «Аб развіцці распрацоўкі і экспарту інфармацыйных тэхналогій» як інструмент развіцця ІТ-індустрыі ў Беларусі. Лабіравала льготы для ІТ-кампаній, папярэднічала ПВТ. Аб’ядноўвае 48 кампаній.

Таксама ў камісію ўвайшлі кіраўнікі сілавых ведамстваў, спартыўных асацыяцый, праўладных грамадскіх аб’яднанняў, прапагандысты і г. д.

Прадстаўнікоў ПВТ сярод сяброў камісіі не знайшлося.

Пры канцы 2022 года Лукашэнка правёў нараду ў пытаннях развіцця ПВТ, па выніках якой было вырашана «перагарнуць старонку»: не мяняць рэжыму працы Парка і дараваць айцішнікам «памылкі» 2020 года. Тады ж Лукашэнка заявіў: айцішнікі, якія з’ехалі, вяртаюцца ў Беларусь. Ад тых часоў дзяржканалы сталі паўтараць тэзіс пра вяртанне расчараваных замежжам «збеглых».

А 6 лютага 2023 з’явіўся ўказ № 25 «Пра разгляд зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой,  у пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў». Згодна з ім, падаўца звароту мае апісаць сваё правапарушэнне, раскаяцца, выказаць гатоўнасць пакрыць шкоду.

Десятки ИТ-резидентов «Инфопарка» хотят лишить налоговых льгот (обновлено)
По теме
Десятки ИТ-резидентов «Инфопарка» хотят лишить налоговых льгот (обновлено)
Як прапаганда кліча айцішнікаў назад у Беларусь
Па тэме
Як прапаганда кліча айцішнікаў назад у Беларусь

Читать на dev.by