У ЗША блогеры падалі калектыўны пазоў супраць закона аб продажы TikTok
Група амерыканскіх блогераў падалі калектыўны пазоў у федэральны суд ЗША з патрабаваннем заблакаваць закон, які прымушае ByteDance прадаць сацсетку.

Сярод пазоўнікаў ёсць ветэран марской пяхоты, які прадае прадукты са свайго ранча, і блогерка, якая прадае печыва і расказвае пра выхаванне дзяцей. Да пазову далучыліся спартыўны трэнер, які здымае ролікі пра трэніроўкі, хіп-хоп выканаўца і актывіст, які змагаецца за правы ахвяр сэксуальнага гвалту.
У пазоўнай заяве сказана, што TikTok аказаў вялікі ўплыў на жыццё амерыканцаў, а сама платформа стала сродкам для самавыяўлення і фармавання супольнасцяў. Раней пазоў з патрабаваннем заблакаваць закон падала сама сацсетка. Яна сцвярджае, што закон супярэчыць першай папраўцы да Канстытуцыі ЗША. Супраць дакумента выступае і ўрад КНР.
24 красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які патрабуе ад ByteDance прадаць TikTok цягам 9 месяцаў і закрыць угоду да 19 студзеня 2025 года. У выпадку парушэння патрабаванняў платформа будзе заблакаваная на тэрыторыі ЗША. Амерыканскія ўлады тлумачаць такія меры рызыкамі для нацыянальнай бяспекі і персанальных даных амерыканцаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.