Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Амерыканскія памежнікі сталі дапытваць супрацоўнікаў TikTok і ByteDance, якія ўязджаюць у краіну, на сувязь з кампартыяй

Амерыканскія памежнікі ўчынілі допыт больш як 30 супрацоўнікам ByteDance і TikTok, якія ўязджалі ў ЗША з Кітая. Пра гэта паведамляе Forbes са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Пакінуць каментарый

Ім быў падрыхтаваны цэлы спіс асаблівых пытанняў, у тым ліку аб прыналежнасці да Камуністычнай партыі Кітая, аб адукацыі і палітычных сувязях, а таксама аб тым, які доступ да звестак амерыканскіх карыстальнікаў маюць ByteDance і TikTok.

Таксама супрацоўнікаў, многія з якіх — кітайцы, пытаюць аб праекце Project Texas — гэта комплексная ініцыятыва TikTok па абароне амерыканскіх звестак ад уладаў Кітая.

Прадстаўнік службы мытнага і памежнага кантролю ЗША ў каментары Business Insider адзначыў, што ў яе задачы ўваходзіць абарона дзяржаўных межаў і выкананне шматлікіх законаў ад імя іншых ведамстваў, у тым ліку праваахоўных. І ўсе асобы, якія ўязджаюць у краіну, уключаючы яе грамадзян, павінны падвяргацца праверцы.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў законапраект, згодна з якім Apple і Google павінны буду выдаліць TikTok са сваіх крамаў праграм, калі на працягу 270 дзён ByteDance не прадасць свае актывы ў ЗША, чаго тая рабіць не збіраецца. TikTok рыхтуецца аспрэчваць закон у судзе.

«Мы нікуды не падзенемся»: Байдэн падпісаў закон аб продажы TikTok сацсетка адмаўляецца яго выконваць
«Мы нікуды не падзенемся»: Байдэн падпісаў закон аб продажы TikTok, сацсетка адмаўляецца яго выконваць
Па тэме
«Мы нікуды не падзенемся»: Байдэн падпісаў закон аб продажы TikTok, сацсетка адмаўляецца яго выконваць
У ЗША забаранілі пагадненні пра неканкурэнцыю
У ЗША забаранілі пагадненні пра неканкурэнцыю
Па тэме
У ЗША забаранілі пагадненні пра неканкурэнцыю

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.