У ЗША экстрадавалі хакера-беларуса. Яго падазраюць у кіраванні сеткай вымагальнікаў

Еўрапейскія спецслужбы экстрадавалі ў ЗША грамадзяніна Беларусі Максіма Сільнікава. Яго падазраюць у кіраванні групоўкай хакераў.

3 каментарыя

Ад 2015 года брытанскае Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю (NCA) расследуе дзейнасць злачыннай сеткі на чале з хакерам пад нікам J. P. Morgan. Спецслужбы мяркуюць, што гэты хакер — Максім Сільнікаў. Паводле даных следства, кіберзлачынцы адказныя за распрацоўку і распаўсюджванне штамаў вірусаў-вымагальнікаў, у тым ліку Reveton і Ramson Cartel, а таксама набораў эксплойтаў.

Нягледзячы на высокі прафесіяналізм хакераў, якія ўжывалі экстрэмальныя меры аперацыйнай і сеткавай бяспекі, спецслужбам удалося іх адсачыць. У часе аперацыі ў чэрвені 2023 года Сільнікава затрымалі ў яго кватэры ў іспанскім горадзе Эстэпона. 9 жніўня гэтага года яго экстрадавалі з Польшчы ў ЗША для выстаўлення абвінавачванняў. Акрамя Сільнікава, у датычнасці да групы абвінавачваецца яшчэ адзін беларус — Уладзімір Кадарыя, а таксама расіец Андрэй Тарасаў.

Групоўка была актыўнай як мінімум з 2011 года, калі хакеры паказалі Reveton — праграму-вымагальнік. Такім чынам яны змаглі атрымаць мільёны долараў ад сваіх ахвяр. Зламыснікі выкарыстоўвалі наборы эксплойтаў для правядзення кампаній па «шкоднай рэкламе». Ахвяры патэнцыйна таксама былі вымушаныя плаціць выкуп пад пагрозай публікацыі выкрадзенай інфармацыі з іх камп’ютараў.

Хакер показал, как с помощью лазера «украсть» набранный на компьютере текст
По теме
Хакер показал, как с помощью лазера «украсть» набранный на компьютере текст
Хакер из КНДР стал консультантом по безопасности в США, акции Tesla и OpenAI падают: что обсуждают на Reddit?
По теме
Хакер из КНДР стал консультантом по безопасности в США, акции Tesla и OpenAI падают: что обсуждают на Reddit?
Паўночнакарэйскі хакер уладкаваўся ў амерыканскую кампанію па кібербяспецы і стаў усталёўваць малвары
Па тэме
Паўночнакарэйскі хакер уладкаваўся ў амерыканскую кампанію па кібербяспецы і стаў усталёўваць малвары

Читать на dev.by