У ЗША хочуць стварыць ведамства для кантролю над ІТ-гігантамі
Амерыканскія сенатары Элізабэт Уорэн (ад Дэмакратычнай партыі) і Ліндсі Грэм (ад Рэспубліканскай) распрацоўваюць закон, якім будзе заснаваны новы дзяржаўны орган кантролю за дзейнасцю тэхнагігантаў, паведамляе The Hill.
Амерыканскія сенатары Элізабэт Уорэн (ад Дэмакратычнай партыі) і Ліндсі Грэм (ад Рэспубліканскай) распрацоўваюць закон, якім будзе заснаваны новы дзяржаўны орган кантролю за дзейнасцю тэхнагігантаў, паведамляе The Hill.
Заканадаўчая ініцыятыва пад назвай Digital Consumer Protection Commission Act была паказаная ў гэты чацвер. Яна прадугледжвае фармаванне новага ведамства для нагляду за Meta, Google, Amazon і іншымі буйнымі ІТ-кампаніямі, а таксама для развіцця канкурэнцыі ў галіне і абароны прыватнасці карыстальнікаў у сеціве.
Мяркуецца, што новы орган будзе працаваць паралельна з Федэральнай гандлёвай камісіяй і Мінюстам, якія цяпер займаюцца антыманапольнымі пытаннямі.
Плануецца вызначыць правілы, якія абавязалі б «дамінантныя платформы» атрымліваць ліцэнзію і забяспечылі б магчымасць адклікання ліцэнзій за паўторныя парушэнні канкурэнцыі і правоў спажыўцоў. Таксама на новую камісію ляжа задача рэагавання на рызыкі, якія ўзнікаюць, напрыклад, з боку АІ.
Студэнты і маладыя спецыялісты расчараваліся ў бігтэхах
Летась у ЗША з’явілася некалькі двухпартыйных антыманапольных законапраектаў, якія тычыліся крамаў праграм і абароны інтэрнэт-карыстальнікаў, але да галасавання справа не дайшла. Новы праект мае на ўвазе больш усёабдымнае рэгуляванне ІТ-сферы.
Сенатары адзначылі, што пара ўтаймаваць бігтэх-кампаніі, і гэта немагчыма зрабіць з дапамогай законаў, якія спрабуюць вырашыць толькі нейкія кавалачкі праблемы. «Фрагментарныя спробы спыніць злоўжыванні і шкодныя практыкі пацярпелі няўдачу. Кангрэс працуе занадта павольна, яму не хапае экспертызы ў ІТ, а войска бігтэх-лабістаў вельмі лёгка абясшкоджвае адзінкавыя ініцыятывы. Змястоўныя змены — змены, у барацьбу за якія варта было б уцягнуць кожнага сябра Кангрэса — маюць быць структурнымі», — заявілі палітыкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.