У ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і прысвоіць грамадзянам РБ статус часовай абароны. Такі законапраект быў апублікаваны на сайце кангрэсу ЗША.

19 каментарыяў

Законапраект быў унесены на разгляд у Сенат ЗША сенатарам Бенджамінам Кардзінам. Дакумент мае працоўную назву «Belarus and Russia Investments in Democratic Governance during Exile Act». У ім апісаныя планаваныя меры падтрымкі грамадзян Беларусі і Расіі, што былі вымушаныя пакінуць свае краіны праз палітычныя рэпрэсіі і вайну. 

Некалькі раздзелаў законапраекта датычацца дапамогі беларусам.

  • У прыватнасці, дакументам прадугледжана, што ЗША будуць прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты прыдатнымі для паездак у Злучаныя Штаты і ставіць візы ў такія дакументы.
  • Таксама мяркуецца, што ЗША звернуцца да Еўракамісіі наконт давання грамадзянам Беларусі юрыдычных дакументаў для здзяйснення міжнародных паездак.
  • Акрамя таго, беларусам прапануецца даць статус часовай абароны (TPS). Ён прысвойваецца чалавеку на запыт і дае права жыць і працаваць у ЗША.

Читать на dev.by