У ЗША ўхвалілі першы бесперапынны датчык цукру ў крыві без рэцэпту
Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) ЗША ўхваліла першую сістэму бесперапыннага маніторынгу глюкозы (CGM), якая перадае інфармацыю на смартфон.
Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) ЗША ўхваліла першую сістэму бесперапыннага маніторынгу глюкозы (CGM), якая перадае інфармацыю на смартфон.
Кампанія Dexcom распрацавала біясэнсарную сістэму Stelo. Яна выглядае як інвазіўны датчык, які мацуецца на плячо. Манітор кожныя 15 хвілін перадае паказанні і аналіз узроўню цукру ў праграму на смартфон. Прылада падыдзе для пацыентаў з інсулінарэзістэнтным дыябетам (2 тыпу) і тых, хто свядома імкнецца кантраляваць спажыванне цукру.
FDA дазволіла прадаваць манітор глюкозы без рэцэпту, што робіць прыладу даступнейшай для ўсіх ахвотных адсочваць паказчыкі здароўя без звароту да доктара. Манітор Stelo з’явіцца ў продажы на пачатку лета. Ён разлічаны на працу на працягу 15 дзён. Пра кошт датчыка пакуль не аб’яўлялі, Dexcom заявіла, што Stelo «даць магчымасць тым, у каго CGM не пакрываецца медыцынскай страхоўкай».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.